Па статыстыцы ў мінулым годзе практычна кожны другі наезд на пешахода быў здзейснены на пешаходных пераходах. Менавіта таму ў мэтах прафілактыкі такіх аварый Дзяржаўтаінспекцыя шукае новыя формы і метады працы.
У якасці эксперыменту на мінулым тыдні супрацоўнікі ДПС з выкарыстаннем сучасных тэхналогій на вуліцах Гродна ажыццяўлялі кантроль за тым, як кіроўцы саступаюць дарогу пешаходам.
У першым выпадку ў паветра быў узняты квадракоптар з усталяванай відэакамерай. Трансляваны малюнак з гэтай камеры ў рэжыме онлайн праглядаў супрацоўнік ДАІ, які па сродках радыёсувязі перадаваў інфармацыю аб парушальніку размешчанаму далей па ходзе руху службоваму нараду.
У размове з інспектарам парушальнікі сцвярджалі, што адлегласць да пешахода была значнай і нібыта парушэння не было. Аднак, пабачыўшы свой аўтамабіль на запісе, ад здзіўлення пераставалі даводзіць, што мелі рацыю.
У другім выпадку камера ўсталёўвалася паблізу пешаходнага пераходу і знаходзілася там у нерухомым стане, запісваючы ўсё, што адбываецца. Пасля таго, як фіксаваўся момант, калі не прапускалі пешахода, у працу ўступалі інспектары ДПС. Эфект нечаканасці ад убачанага запісу прысутнічаў у кожнага парушальніка.
Дадзены метад кантролю даказаў сваю эфектыўнасць, таму будзе выкарыстоўвацца і надалей. Рэйдавыя групы будуць размяшчацца каля самых аварыйна-небяспечных і ажыўленых пешаходных пераходаў.
Нагадаем, за «няпропуск пешахода» кіроўца падлягае адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь. За паўторнае парушэнне на працягу года кіроўца атрымае штраф ад 2 да 8 базавых велічынь.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…