У Беластоку ўжо ёсць банкамат для зняцця крыптавалют. Яго можна знайсці ў Галерэі М пры алеі Tysiąclecia Państwa Polskiego 8. Гэта першы банкамат для крыптавалют у Беластоку і Падляскім ваяводстве, піша bialystok.naszemiasto.pl.

– Можна ўнесці злотыя, даляры ці еўра, а ўзамен атрымаць біткоіны, лайткоіны, а таксама эфірыумы, – распавёў Матэуш Баравік, фірма якога ўсталявала банкамат.

Біткоін гэта крыптавалюта і сусветная сістэма плацяжу. Гэта першая дэцэнтралізаваная электронная валюта – сістэма функцыянуе без нагляду ніводнага банка цэнтральнага ці аднаго адміністратара. Сетка біткоін працуе па прынцыпе peer to peer – транзакцыі здзяйсняюцца беспасрэдна паміж спажыўцамі.

Краптавалюты працуюць як віртуальныя грошы. Уладальнік крыптавалюты захоўвае яе на сваім кампутары ці ў смартфонавай аплікацыі, г.зв. партфелі, доступ да якога мае толькі ён. Калі ёсць жаданне зрабіць транзакцыю, то яна адбываюцца электронным шляхам, беспасрэдна паміж ім і партнёрам. Адным з семімільных крокаў была апрацоўка алгарытму, які дазваляе бяспечна перасылаць лічбавыя дадзеныя і змяняць іх пад кантролем.

Такі працэс стаў мажлівым у 1983 годзе дзякуючы працы інфарматыка і крыптографа Давіда Чаума. Дзякуючы гэтаму алгарытму віртуальныя манеты і пералічэнні адзначаныя ідэнтыфікатарамі адпраўніка, дзякуючы чаму высыланне сродкаў з таго самага банка (па-пол. puli) магчыма толькі аднаразова. Іншымі словамі, кожная адзінка крыптавалюты мае ўнікальны код, у якім змяшчаецца інфармацыя, якая папярэджвае яе капіяванне ці паўторнае выдаткаванне.

 

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы