6 лютага ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора (вул. Акадэмічная, 2) у межах XVII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест» адбудзецца вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.

Удзельнікі імрэзы:

  • Данута Бічэль — паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
  • Анатоль Брусевіч — паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.
  • Юрка Голуб — паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя Аркадзя Куляшова.
  • Алесь Камоцкі — паэт, перакладчык, выканаўца ўласных песень.
  • Павел Каспяровіч — паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.
  • Алесь Разанаў — паэт, перакладчык, эсэіст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
  • Усевалад Сцебурака — паэт, празаік, намеснік старшыні ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Пачатак 18.00. Уваход вольны.

У Гродна на вечар духоўнай паэзіі прыедзе паэт Алесь Разанаў