6 лютага ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора (вул. Акадэмічная, 2) у межах XVII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” адбудзецца вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.
Удзельнікі імрэзы:
- Данута Бічэль – паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
- Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.
- Юрка Голуб – паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя Аркадзя Куляшова.
- Алесь Камоцкі – паэт, перакладчык, выканаўца ўласных песень.
- Павел Каспяровіч – паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.
- Алесь Разанаў – паэт, перакладчык, эсэіст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
- Усевалад Сцебурака – паэт, празаік, намеснік старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Пачатак 18.00. Уваход вольны.
