З 6 лютага гродзенская каманда збярэцца на другі перадсезонны збор, які таксама правядзе ў Гродне. На iм трэнерскі штаб «Нёмана» працягне праглядаць новых гульцоў і рыхтавацца да сезона.

На час чарговага збору каманда будзе пражываць у санаторыі «Нёман-72», а праводзіць трэніроўкі ў футбольным манежы ў Пышках. Як паведамляе афіцыйны сайт «Нёмана», ужо 9 лютага (раней планавалася 6 лютага) каманда Ігара Кавалевіча правядзе ў Гродне свой першы таварыскі матч у цяперашнім міжсезонні. Супернікам жоўта-зялёных будзе літоўскі «Тракай».

З вялікай групы прагляданых на жодзінскім турніры гульцоў у Гродна прыедуць толькі двое — беларус Максім Лукашэвіч і расіянін Марат Бураеў. Прагляд гэтых патэнцыйных пачаткоўцаў працягнецца. Таксама ў размяшчэнні гродзенскага клуба прыбыў 23-гадовы француз камерунскага паходжання Эрванн Мукам (Hervaine Moukam). Атакуючы паўабаронца ў свой час выступаў за юнацкія зборныя Францыі U-16 і U-17.

Варта адзначыць, што галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч ў эфіры праграмы «Вынікі тыдня» на тэлеканале «Беларусь 5» распавёў аб неабходных кадравых узмацненнем у сваёй камандзе

«Лёня (Ковель — заўв.) падпісаў кантракт, але трэба кагосьці яшчэ. Магчыма, вернемся да пытання падпісання Вадзіма Дземідовіча. У нас 4 легіянера, нам патрэбны яшчэ адзін, каб узмацніць пазіцыю атакуючага паўабаронцы. Праглядаем гульцоў, раптам хтосьці ўсплыве, як Кантарыя», — сказаў Кавалевіч.