У суботу 3 лютага гродзенскі «Нёман» праводзіў у Жодзіне заключны матч на турніры «Белазавец» у якім сустракаўся з гаспадаром «Тарпеда-БелАЗ». Гульня, якая вырашала, хто стане ўладальнікам кубка, скончылася з лікам 1:1. У выніку па набраных ачках жодзінскай камандзе атрымалася абыйсці «Нёман» i чарговы раз заваяваць хатнi кубак.

Усе тры матчы на ​​турніры ў Жодзіне каманда Ігара Кавалевіча правяла на ўзроўні і без паражэнняў. У першым паядынку, гродзенцы адолелі «Гарадзею» з лікам 3:1. У другім матчы «Нёман» згуляў 0:0 з дэбютантам Вышэйшай лігі «Смалявічы». А ў заключным матчы жоўта-зялёныя гулялі з гаспадарамі турніру «Тарпеда-БелАЗ» і згулялі чарговы раз унічыю, на гэты раз толькі з забітымі мячамі 1:1. У «Нёмана» дакладным ударам адзначыўся Лукашэвіч, а ў «Тарпеда» экс гулец гродзенскай каманды Клімовіч.

У выніку ў турніры «Нёман» заняў другое месца з 5 ачкамі ў актыве.

«Тарпеда-БелАЗ» — 7 ачкоў
«Нёман» — 5
«Гарадзея» — 3
«Смалявічы» — 1

Варта адзначыць, што на турніры галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч праглядаў і патэнцыйных пачаткоўцаў. Акрамя двух раней вядомых Квашука і Ковеля, якія здолелі вызначыцца ў першым матчы турніру, прыехалі таксама бразільскі форвард Жылберта Дуартэ дос Сантас Дыяс, грузінскі абаронца Гіоргій Карыдзе і яго калега па амплуа з Азербайджана Эльгюн Улуханаў. Быў на праглядзе і расійскі паўабаронца Марат Бураеў і Максім Лукашэвіч, які адзначыўся на турніры двума галамі.

Пасля турніру ў Жодзіне, «Нёман» вяртаецца ў Гродна і працягне падрыхтоўку да чэмпіянату. На 6 лютага ў каманды Ігара Кавалевіча ў футбольным манежы запланаваная таварыская гульня з літоўскім «Тракаем», які праводзіць зборы ў Гродне.