Удзельнікі мінскага праект “Арт-ліфт” распрацавалі макет з выявай гродзенскага Фарнага касцёла для ліфта аднаго са шматпавярховікаў у Мінску. Культурна-экалагічны праект займаецца добраўпарадкаваннем ліфтаў, выкарыстоўваючы гістарычныя і экалагічныя малюнкі. 

Распрацоўваючы макет Фарнага касцёла, мастак-афарміцель Антон Янушэўскі выкарыстаў літаграфію з малюнка вядомага беларускага мастака, піяніста, кампазітара Напалеона Орды “Гродна. Іезуіцкі кляштар і Касцёл св. Францішка” (1861-1869) з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея. На сваіх малюнках ён перадаваў непаўторную жывапісную панараму тых месцаў, дзе падарожнічаў у 1840-80 гадах.

Аўтары ўпэўнены, што ліфт з такім малюнкам паслужыць не толькі ўпрыгожваннем дома, але і будзе папулярызаваць гісторыка-культурную спадчыну краіны сярод жыхароў Мінска.

Чытайце яшчэ:  Глядзіце, як гродзенцы размалявалі звычайны пад'езд у хрушчоўцы. І на гэтым не спыняюцца!

Мінчукі распрацавалі макет для ліфта з выявай Фарнага касцёла

Мінчукі распрацавалі макет для ліфта з выявай Фарнага касцёла