У Гродне 10 і 11 лютага будуць бясплатна пускаць у фітнес-цэнтры. Наведвальнікам прапануюць пазаймацца на трэнажорах і паўдзельнічаць у «Зімовых бегавых гульнях: #velcombegom», пераадолеўшы любую дыстанцыю на бегавой дарожцы ў дапамогу дзецям з інваліднасцю. Арганізатарам сацыяльнай акцыі выступіла кампанія velcom.
Бясплатныя гадзіны ў фітнес-цэнтрах ўпершыню пройдуць у Гродне і іншых абласных цэнтрах. Пазаймацца на трэнажорах зможа кожны жадаючы, незалежна ад узросту, узроўню даходаў і наяўнасці клубнай карты. Адзіная ўмова — трэба назваць кодавую фразу «Зімовыя бегавыя гульні: #velcombegom» і зафіксаваць пасля свой вынік на смартфон. Усе кіламетры, адужаныя на бегавых дарожках, будуць падлічаныя і пераведзеныя ў «дабрачынныя» рублі.
У Гродне можна будзе бясплатна схадзіць у фітнес-клуб «Адрэналін» (вул. Падольная, 37). Вольны ўваход будзе дзейнічаць 10 і 11 лютага з 11 да 12 гадзін.
«Мы заклікаем і іншыя спартыўныя цэнтры ўнесці свой уклад у гэтую добрую акцыю. Ініцыятыва дазволіць не толькі дапамагчы дзецям, стымуляваць фізічную актыўнасць сярод беларусаў, але і натхніць на паход у спартзалу тых, хто раней пра гэта не задумваўся, — адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. — Акрамя таго, беларусам будзе прасцей далучыцца да «Зімовы[ бегавых гульняў» і прабегчы з 9 па 11 лютага дзеля дзяцей з інваліднасцю. Дапамагаючы сабе, можна зрабіць дабро і для іншых «.
Якім чынам можна далучыцца да акцыі і прабегчы ў агульным гарадскім забегу, можна прачытаць тут.
«Зімовыя бегавыя гульні» пройдуць пры падтрымцы Паралімпійскага камітэта Беларусі з 9 па 11 лютага. Кожны беларус зможа прабегчы любую дыстанцыю на вуліцы або ў памяшканні, а velcom перавядзе кіламетры ў рублі і накіруе на дапамогу дзецям з інваліднасцю. Усе ўдзельнікі будуць ўмоўна падзеленыя на дзве каманды: тых, хто бегае на вуліцы, і тых, хто займаецца ў зале. Для тых, хто бегае на вуліцы прадугледжаны хештэгі #velcombegom і # наулице, а для тых, хто займаецца на трэнажорах — #velcombegom і # взале. Кожны кіламетр пераможнай каманды velcom перавядзе ў 2 рублі, усіх астатніх — у рубель.
Для ўдзелу ў акцыі неабходна размясціць у сваіх сацсетках фота з экранам трэнажора ці скрыншот фітнес-дадатку з указаннем даты, кіламетражу і двух хештэгаў: #velcombegom і # наулице (хто бегае на вуліцы) або #velcombegom і # взале (хто трэніруецца ў зале ці дома). Усе сродкі velcom накіруе двум маладзечанскім школам-інтэрнатам. Грошы плануецца выдаткаваць на рэканструкцыю стадыёна для заняткаў бегам дзяцей з інваліднасцю.
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…