Аўкцыён па продажы акцый прызначаны на 2 сакавіка, піша «Гродзенская праўда».
Гораду належыць пэўную колькасць акцый у статутным фондзе акцыянерных таварыстваў, якія прапануецца набыць жадаючым — юрыдычным або фізічным асобам. Падаць заяву на ўдзел у аўкцыёне можна да 19 лютага.
У статутным фондзе ААТ «Швейна-гандлёвая фірма «Элод» доля горада — усяго 0,83% - гэта 200 простых акцый, кошт якіх на аўкцыёне стартуе ад 11 230 рублёў.
Доля горада ў статутным фондзе Гродзенскай пальчаткавай фірмы «Акцэнт» — ужо 2,05%. Усяго будзе выстаўлена на таргі 18 078 штук простых акцый і 3 прывілеяваныя. Пачатковы кошт — 36 162 рубля.