«Першы канал» даслаў пасылку з ікрой: як жыве гарадзенка Нінэль Блахіна пасля праграмы з Максімам Галкіным?

Гродзенскай танцорцы Нінэль Блахіной «Першы канал» даслаў на Новы год пасылку з ікрой. Муж запрашае кожны месяц у рэстаран, а кліенты хочуць запісацца менавіта да яе на ёгу. Як склаўся лёс 72-гадовай гераіні пасля здымак у Маскве ў перадачы Максіма Галкіна «Старэй ўсіх», распытала «Перспектыва».

Расслабілася у Максіма Галкіна

— Сяброўкі кажуць, што я «надта зорная». Але мне здаецца, што гэта няпраўда. Проста ўсё жыццё я падтрымлівала сябе ў форме, прытрымлівалася строгага рэжыму і, нарэшце, зразумела, што мой лад жыцця цікавы шырокай публіцы, хоць раней некаторыя не разумелі і круцілі пальцам ля скроні. Чула нават пра сябе «бабулька-матылёк», — тлумачыць Нінэль.

72-гадовая гарадзенка стала вядомая тым, што выглядае ў два разы маладзей за свае гады. Яна была балярынай, дыктарам на тэлебачанні, ваеннаслужачай і выкладчыкам харэаграфіі. І, здаецца, знайшла сакрэт вечнай маладосці і прыгажосці. Яе лад жыцця характэрны людзям, якія знаходзяцца на піку сваёй актыўнасці: працуе трэнерам па ёзе, катаецца на роліках і падарожнічае ў экзатычныя краіны.

Ні раз у інтэрв'ю беларускім СМІ гарадзенка ўспамінала выпадак, як танчыла рок-н-рол і садзілася на шпагат на вечарыне ў чарговым круізе па Скандынавіі. Тры месяцы таму расійскія тэлевізійнікі запрасілі яе на перадачу Максіма Галкіна паказаць менавіта гэты танец.

— Трэніроўкі перад здымкамі доўжыліся чатыры дні па чатыры гадзіны. Да таго ж кожны вечар я выходзіла і адточвала рухі ў парку ля гасцініцы. Мне было складана: усё ж такі ўзрост ужо не той, ды і 50 гадоў у мяне не было партнёра. Я танчыла з Кірылам Лазаравым, які працуе ў Паліны Гагарынай. Малады чалавек ўсяляк мяне падтрымліваў, але трымаў у строгасці: забараняў адцягвацца, раіў фітнес-дыету, каб кульбіты, падтрымкі і шпагаты даваліся лягчэй, — падзялілася Нінэль Блахіна.

З блакітнага экрана яна паўстала інакш, чым у жыцці: загартаваны і жорсткі чалавек, які многае прайшоў, апрануў маску лёгкай наіўнасці і бесклапотнасці.

— Не, гэта не ініцыятыва Максіма Галкіна. Проста я захацела быць тым дзіцем, які жыве ў душы нават у 72 гады. Пры гэтым вядучы сам настройваў на гэта. Максім — чалавек незвычайнага магнетызму: ці то гэта прафесійнае, ці то адбіваецца выхаванне дзяцей з Алай Пугачовай. Але на яго перадачы я расслабілася, — адзначыла суразмоўца.

Нінэль Васільеўна прызнаецца, што многія цікавіліся ганарарам за выступ.

— Не паверыце, але ні капейкі, — раскрылася субяседніца. — Мне аказалі шыкоўны прыём. Я ехала адна ў купэ, памочнікі вазілі на таксі па Маскве, далі камфортны нумар, кармілі якаснай ежай. Я адчувала сябе «зоркай», а гэта даражэй за грошы.

Да індыйскіх ёгаў

Увагу прэсы ацанілі мужчыны Нінэль Васільеўны: муж, сын, унук.

— Шчыра кажучы, усе цяжкасці ў маім лёсе былі з-за любові, — гаворыць адкрыта субяседніца. — Свайго мужа я багатварыла, кінула ўсё ў Калінінградзе, каб вандраваць па гарнізонах і заўсёды танчыла вакол яго нібы на пуантах. У апошні час нашы адносіны трансфармаваліся, мы аддалі перавагу гасцявому шлюбу пасля паўвекавога сумеснага жыцця. І ведаеце, мой муж так клапатліва да мяне ніколі не ставіўся, як пасля выхаду ў эфір перадачы з маім удзелам.

Суразмоўніца прызналася, што цяпер муж не толькі аплачвае рахункі, але і рыхтуе для яе фітнес-ежу і водзіць у рэстараны. Сёння герой яе галоўнага рамана нават не супраць частых выездаў, а ў Нінэль Васільеўны шчыльны «гастрольны» графік: горы, Вялікі тэатр у Мінску, падарожжа за мяжу.

— Цяпер рыхтуюся да доўгай дарогі ў Індыю. Там збіраюся правесці адзінаццаць дзён. У планах на Гоа далучыцца да групы індыйскіх ёгаў, у іх медытатыўная філасофія, таксама для мяне цікавая. Затым паеду па славутасцях, у тым ліку хачу наведаць Тадж-Махал. У мяне ўжо стала традыцыяй — адпраўляцца ў экзатычную краіну на кожны дзень нараджэння, — адзначыла суразмоўца. — У мінулым гэта былі Мальдывы і Дамініканская рэспубліка. Я аб’ездзіла больш за 30 краін свету. Некаторыя пытаюцца, адкуль бяру грошы на паездкі. Я ўвесь час працую, жыву аскетычна, яшчэ нядаўна вяла хатнюю бухгалтарскую кнігу. Дапамагаюць брат, муж, сын.

— Для больш узроставых людзей — тых, хто імкнецца ўжо да гарызонту жыцця, трэба пастаянна змяняцца і пазнаваць новае, каб захаваць сябе ў адэкваце, — упэўненая вечна юная Нінэль.


Каждому автомобилю рано или поздно понадобятся запчасти. Рекомендуем вам посетить сайт ss20-shop.ru. здесь вы найдете все, что нужно для вашего авто по приемлемым ценам.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Супрацоўнікаў «Гродна Азот» працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмізму

Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…

23 снежня 2024

«Самі-ведаеце-хто». Гродзенцаў Георгія Роя і Аліну Коўшык цяпер нельга называць

23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…

23 снежня 2024

Яшчэ адзін папулярны гродзенскі партал прызналі экстрэмісцкім

Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…

23 снежня 2024

Новыя суддзі, суд за салідарнасць, 36 «пікетаў». Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Новыя суддзі з'явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне…

23 снежня 2024

У цэнтры Гродна прадаюць атмасферную кавярню — у камплекце ідзе кавамашына за $ 18 000

На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…

23 снежня 2024

Для былой адміністрацыі на Савецкай шукаюць арандатараў - там прапануюць адкрыць салон прыгажосці

Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…

23 снежня 2024