Дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці Алена Троіцкая распавяла «Гродзенскай праўдзе» пра тое, як стаць «Міс Беларусь» і чаму гэты тытул часцей за іншых заваёўвалі гродзенкі.
З чым прыходзіць на кастынг (з беларускай мовай таксама)
Хочам бачыць прыгажунь ростам не менш за 174 сантыметры. Але скажу адразу: гэта не самае важнае, і на кастынгах мы нярэдка адступаем ад патрабаванняў да вонкавых дадзеных. Галоўнае, каб дзяўчына магла даказаць сваё права на ўдзел у конкурсе «Міс Беларусь», мець волю да перамогі, прывабіць журы. З задавальненнем глядзім творчыя нумары, з якімі да нас прыходзяць прэтэндэнткі на карону. Звяртаем увагу на тое, як умеюць спраўляцца з хваляваннем, што немалаважна для удзельніц конкурсу. Просім паразмаўляць з намі на беларускай мове. Цікавімся, ці валодаюць замежнымі мовамі. Шукаем дзяўчыну, якая зможа ў далейшым годна прадстаўляць нашу краіну на міжнародных конкурсах. «Міс Беларусь» — гэта не проста тытул, а складаная місія, якую трэба выконваць на працягу двух гадоў да таго, як карону не перададуць іншай прыгажуні.
Чаму гарадзенкі перамагалі часцей, чым іншыя
На самай справе гэта цікавае назіранне і бясспрэчны факт. Але пакуль дакладных прычын гэтаму мы не ведаем. Едзем у Гродне ў тым ліку для таго, каб разгадаць загадку поспеху вашых прыгажунь. Будзем прыглядацца да іх з яшчэ большай увагай. У той жа час хочацца падкрэсліць, што ў кожным кутку нашай краіны дзяўчыны па-свойму прыгожыя і таленавітыя.
Гарадзенкі да кастынгу ўжо змогуць праглядзець запісы кастынгаў у іншых гарадах. Адбор у Гродне будзе транслявацца ў прамым эфіры на youtube.com.
Плануецца, што ў паўфінал пройдуць 25−30 прыгажунь з розных куткоў краіны. З сярэдзіны красавіка ў сталіцы ў іх пачнуцца заняткі па дэфіле, этыкету, харэаграфіі, фотамастацтве, аратарскім майстэрстве. Толькі пасля дбайнай падрыхтоўкі дзяўчыны выйдуць на сцэну, каб паказаць сябе ўсёй краіне і прадэманстраваць яркае шоу для тэлегледачоў каналу «ОНТ».
На здымку: «Міс Гродна-2016» Аляксандра Дораш