На сайце Гродзенскага гарвыканкама апублікаваныя спісы шматкватэрных жылых дамоў, дзе сёлета будзе праводзіцца капітальны рамонт з мадэрнізацыяй фасадаў і даху. Таксама змяшчаецца бягучы графік капітальнага рамонту жыллёвага фонда ў Гродне.

Сёлета адрамантуюць фасады і дах у дамах па вул. Белуша, 8а, вул. Горкага, 69, 73, 73а, 75. Праектную дакументацыю па капітальным рамонце распрацуюць сёлета для дамоў па вул. Грыгаровіча, 15, пл. Дзекабрыстаў, 1а, вул. Дзяржынскага, 3, вул. Горкага, 71.

Бягучы графік капітальнага рамонту жыллёвага фонду ў Гродне на гэты год можна знайсці на сайце Гродзенскага гарвыканкама.