Гэтую інфармацыю «Тут.бай» пацвердзілі на прадпрыемстве. Кантракт з мужчынам быў скасаваны па пагадненні бакоў. Мужчына вырашыў, што больш кіроўцам аўтобуса працаваць не будзе, і напісаў заяву.
Нагадаем, інцыдэнт адбыўся ў Гродне 4 лістапада. Кіроўца спыніў аўтобус на Старым мосце, выйшаў з кабіны і скокнуў у Нёман. Мужчыну ўдалося выратаваць. У цяжкім стане ён быў шпіталізаваны. Больш за месяц знаходзіўся пад наглядам лекараў.
З лякарні кіроўцы аўтобуса выпісалі яшчэ ў пачатку снежня. Лекары ацэньвалі яго стан як здавальняючы. З тых часоў 57-гадовы Сяргей быў дома, з сям’ёй. Дзень, калі ўсё адбылося, мужчына не памятае.
Пасля здарэння ў аўтобусны парк зачасцілі праверкі, а кіроўцы напісалі калектыўныя скаргі з-за ўмоў працы і заробкаў у пракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта. З супрацоўнікамі аўтапарка два разы сустракаўся мэр горада Мечыслаў Гой. Да гэтага гутарыць з шафёрамі прыязджалі прадстаўнікі раённых адміністрацый горада. Праўда, вадзіцелі казалі, што канструктыўнага размовы пакуль не атрымліваецца.
[irp posts="42 648″ name="Адміністрацыя таго самага аўтапарку выклікае на размовы кіроўцаў, якія пісалі ліст прэзідэнту"]
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…