У Беларусі з 9 па 11 лютага пройдуць «Зімовыя бегавыя гульні» — маштабныя прабежкі ў красоўках, каньках, на лыжах і нават трэнажорах, каб дапамагчы дзецям з інваліднасцю. Кожны кіламетр, пераадолены на вуліцы або ў памяшканні, кампанія velcom перавядзе ў рублі і накіруе ў дзве маладзечанскія школы-інтэрнаты.
У першай зімовай ініцыятыве #velcombegom змогуць паўдзельнічаць беларусы ва ўсім свеце. Бегаць у дапамогу дзецям можна як на вуліцы, так і дома або спартзале на бегавой дарожцы. Сацыяльную акцыю арганізоўваюць, каб дапамагчы дзецям з інваліднасцю і падтрымаць беларускіх спартсменаў на XXIII Зімовых Алімпійскіх гульнях, якія таксама стартуюць 9 лютага.
Сваімі кіламетрамі могуць дзяліцца як прафесійныя атлеты, так і аматары бегу. Усе ўдзельнікі будуць ўмоўна падзеленыя на дзве каманды. У першую ўвойдуць тыя, хто бегае на вуліцы, у парку ці лесе, а заадно лыжнікі і канькабежцы. Да другіх аднясуць ўсіх, хто пакарае дыстанцыі на бегавых дарожках, эліпсоідах і стэпперах. Кожны кіламетр бягуна з каманды, якая перамагла, кампанія velcom перавядзе ў два рублі, другой каманды — у рубель.
Як далучыцца да акцыі?
Для ўдзелу трэба з 9 па 11 лютага прабегчы любым зручным спосабам, пасля чаго сфатаграфаваць вынік на экране трэнажора ці зафіксаваць яго з дапамогай фітнес-дадатка. Скрыншот дадатка або здымак экрана трэнажора c указаннем даты і кіламетражу неабходна выкласці ў сацыяльныя сеткі з хэштэгамі #velcombegom і # взале (для тых, хто бегае ў памяшканнях) або #velcombegom і # наулице (для тых, хто бегае на вуліцы).
Сабраныя на бягу сродкі пойдуць Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннямі зроку і Маладзечанскай санаторнай школе-інтэрнату для дзяцей, хворых на скаліёз. Грошы выдаткуюць на пераабсталяванне стадыёна і прыцягненне дзяцей з інваліднасцю ў паралімпійскі спорт.