Жыхарам Фолюша і Забалаці лягчэй будзе паехаць за пакупкамі. Аднак рух да Паўднёвага рынка яшчэ не аднавіўся так, як раней.

Маршруты №23Э «Фолюш — Рынак Паўднёвы» і №26Э «Забалаць Рынак Паўднёвы» зноў ходзяць не толькі па суботах і нядзелях, але і па пятніцах, пачынаючы з 2 лютага, паведамляе сайт Гродзенскага аўтобуснага парка.

Аднак нагадаем, што глава горада Мечыслаў Гой два тыдні таму абяцаў вярнуць транспарт на рынак у «поўным памеры»: па аўторках, пятніцах, суботах і нядзелях. Прадпрымальнікі спадзяюцца, што яшчэ чатыры маршруты з Дзевятоўкі, Фартоў, вуліцы Маладзёжнай і ад філармоніі адновяцца ў бліжэйшым часе.

Шэсць гарадскіх аўтобусаў №16Э, №20Э, №21Э, №23Э , №26Э, №39Э амаль перасталі даязджаць да Паўднёвага рынка ў сярэдзіне снежня, засталося літаральна некалькі рэйсаў на дзень. Бізнесоўцы ўбачылі ў гэтым чарговы ўдар па іх дзейнасці. Апошнім часам і так значна знізіўся гандаль. Без зручнага транспарту колькасць пакупнікоў яшчэ паменшылася.

Чытайце яшчэ:  Тры вырашальныя змены: што выцісне прадпрымальнікаў з рынку ў 2018 годзе?
Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы