З 1 студзеня тыя, хто здымае грошы ў банкамаце, змогуць выбіраць і намінал купюр, паведамляе прэс-служба «Беларусбанка».

Кліенту прапануюць да трох варыянтаў кампаноўкі неабходнай сумы, у залежнасці ад таго, якія купюры ёсць у банкамаце. У банку кажуць, што для кліентаў новы сервіс будзе зручны, бо камусьці трэба зняць грошы буйнымі купюрамі, а камусьці патрэбна толькі невялікая сума.

Таксама «Беларусбанк» пашырае сетку банкаматаў з адмысловым інтэрфейсам і маўленчым суправаджэннем для слабавідушчых. Усяго банк установіў 23 такія банкаматы. На сёння «Беларусбанк» валодае самай развітай сеткай банкаматаў у краіне, якая налічвае 1263 прылады.