У сувязі з правядзеннем Дня адкрытых дзвярэй для выпускнікоў Гродзенскі гарвыканкам рэкамендаваў гандлёвым кропкам усіх формаў уласнасці, акрамя кафэ, бараў і рэстаранаў, абмежаваць час продажу алкаголю.

Такім чынам, 3 лютага з 15 да 19 гадзін у крамах нельга будзе набыць гарэлку, віно, каньяк, шампанскае і іншыя напоі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў, слабаалкагольныя напоі і піва.