Журналістка Аліна Коўшык паведаміла пра памылку ў адзенні брэнду.
Вось што яна напісала ў «Фэйсбуку»:
«Набыла новую цiшотку з гістарычнай iдалкай дзяцінства. Шчаслiвая рассякала па тэлеку пакуль не сустрэла нашую мастачку-пастаноўшчыцу. А яна мне кажа — гэта не Барбара Радзiвiлл. Як? Амаль заплакала я. У гугле такой фоткi Барбары сапраўды не сустрэла».
Да допісу журналістка далучыла фотаздымак джэмперу. Як заўважыў рэдактар цыклу праграмаў «Загадкі беларускай гісторыі» аднаго з тэлеканалаў Сяргей Пеляса, на выяве — партрэт дачкі імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі дачкі Фердынанда I Алены альбо Барбары (аўтар — італьянскі мастак Джузэпэ Арчымбольда).
Выглядае на тое, што супрацоўнікі «Mark Formelle» сцягнулі карцінку з сацыяльнай сеткі «Pinterest», дзе нехта няправільна падпісаў партрэт.
Пра паступленне адзення з выявамі Радзівілаў і Сапегі кампанія «Mark Formelle» паведаміла 18 снежня. Акрамя згаданай няправільнай выявы Барбары Радзівіл на джэмперы трапілі партрэты Мікалая Радзівіла Чорнага і Льва Сапегі.