Гродзенцы паскардзіліся віцэ-прэм'еру на ЖКГ, інфраструктуру і прапанавалі развіваць аэрапорт

Праблемы эксплуатацыі дамоў, добраўпарадкавання вуліц, будаўніцтва дарог, паляпшэння інфраструктуры горада — з такімі пытаннямі звярталіся гродзенцы да намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Калініна падчас прыёму грамадзян, піша «Звязда».

Свае прапановы, у прыватнасці, агучылі кіраўнікі таварыстваў уласнікаў Сяргей Мікалаевіч і Андрэй Іванавіч. У шэрагу пытанняў — адмена фіксаваных тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, змяненне парадку аказання дадатковых паслуг, утрыманне прыдамавых тэрыторый. На іх думку, варта прывязаць тарыф на асвятленне агульных месцаў і рух ліфта не да колькасці жыхароў, а да плошчы кватэры. У сваю чаргу прэм’ер-міністр задаўся пытаннем: ці абмеркаваны гэтыя ініцыятывы з агульным сходам жыхароў жыллёва-будаўніча-спажывецкага кааператыва і таварыства ўласнікаў.

Віцэ-прэм'ер паведаміў, што на працягу апошніх двух гадоў затраты ў сектары дзяржаўнага абслугоўвання зніжаны амаль на 200 млн рублёў. У краіне 95% жылога фонду прыватызавана, таварыствы ўласнікаў пераходзяць на абслугоўванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У Мінску і некаторых абласных цэнтрах іх колькасць дасягае 40%. Што датычыцца прывязкі аплаты асвятлення месцаў агульнага карыстання да метражу жылля, гэта пытанне разглядаецца, рашэнне будзе прынята на працягу года.

Развіваць напрамкі гродзенскага аэрапорта

Гараджанін Канстанцін Аляксандравіч прапанаваў адкрываць новыя напрамкі гродзенскага аэрапорта, тым больш, што з гэтага года ён увайшоў у бязвізавую зону, якую замежныя турысты могуць наведваць да 10 дзён.

Анатоль Калінін не бачыць перашкод у арганізацыі маршрутаў. Заканадаўства сёння дазваляе прыняць любога перавозчыка, у тым ліку аператара-лаўкостара. Інфраструктура гродзенскага аэрапорта на дастаткова сучасным узроўні, арганізаваны пастаянныя рэйсы ў Калінінград, а летам — у Балгарыю. І гэту дзейнасць трэба пашыраць, заўважыў віцэ-прэм'ер. Для бізнесу важным з’яўляецца наяўнасць пасажырапатоку. Можна сказаць, што тэндэнцыя абнадзейвае. Калі ў 2016 годзе тут было 5 тысяч пасажыраў, то летась ужо ў два разы больш. Чакаюць, што сёлета гэта лічба яшчэ ўзрасце. У сезон магчыма арганізацыя рэйсаў у Варшаву і Вільнюс.

-Важна ўдзяляць увагу не толькі транспарту, але і сферы абслугоўвання, — падкрэсліў Анатоль Калінін. - Неабходна прывесці ў парадак архітэктурныя і гістарычныя помнікі, зрабіць так, каб турыст заставаўся ў Гродне на большы тэрмін.


В холодное время года каждый хочет, чтобы ему было сухо и комфортно. Купить хорошие качественные мужские ботинки можно в этом магазине. Отличное качество по приемлемой цене.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Гроднам пабудавалі домік для бяздомных катоў - ён падобны да драўлянай хаткі

Домік для бяздомных катоў з'явіўся ў адным з аграгарадкоў пад Гроднам. У ім ужо пасялілася…

24 снежня 2024

На польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі перад святамі - за ноч сітуацыя не палепшылася

Напярэдадні свят на польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі з турыстычных аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў. У сацыяльных…

24 снежня 2024

Нацбанк выпусціць памятныя манеты да 200-годдзя Аўгустоўскага канала

Нацыянальны банк Беларусі рыхтуе да выпуску памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю Аўгустоўскага канала. Адпаведная інфармацыя з'явілася…

24 снежня 2024

Супрацоўнікаў «Гродна Азот» працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмізму

Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…

23 снежня 2024

«Самі-ведаеце-хто». Гродзенцаў Георгія Роя і Аліну Коўшык цяпер нельга называць

23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…

23 снежня 2024

Яшчэ адзін папулярны гродзенскі партал прызналі экстрэмісцкім

Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…

23 снежня 2024