1980−2018: жыхар Гродна сабраў унікальны фотаархіў гарадскога жыцця

Цягам трох дзесяцігоддзяў Мікола Таранда фіксуе на фота культурнае і палітычнае жыццё гарадзенцаў, піша gazetaby.com.

19 студзеня Мінску адчынілася выстава фатографа Пятра Таранды, якая складаецца з унікальных здымкаў беларускай правінцыі 1950−1960-х гадоў. Фота да шырокай публікі данёс пляменнік фатографа з Гродна Мікола Таранда, які таксама можа пахваліцца вялікім архівам здымкаў.

Апошнія тры дзесяцігоддзі ён узначальвае гісторыка-культурнае грамадскае аб’яднанне «Паходня» — найстарэйшую дэмакратычную арганізацыю Гродна. Магчыма, ягоныя фота саступаюць у якасці і мастацкасці дзядзькавым здымкам, але іх гістарычная вартасць не падлягае сумневам.

Цягам трох дзесяцігоддзяў Мікола Таранда фіксуе на фота культурнае і палітычнае жыццё Гродна і яго жыхароў. Літаратурныя сустрэчы, мастацкія плэнеры, палітычныя кангрэсы і выбарчыя кампаніі і замежныя вандроўкі. Мясцовыя літаратары і палітыкі, а таксама госці з Мінска ды іншых гарадоў Беларусі.

Адзін з раздзелаў архіву кіраўнік «Паходні» назваў «Альбом, дзе амаль кожны сябе можа пабачыць, 1997−2003». І гэта праўда. Кожны, хто хоць у паўсілы ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Гродна ў азначаны перыяд, можа адшукаць сябе на здымках Міколы Таранды.

[irp posts="21 838″ name=""Маю 18 і ў дадатак — 42 гады досведу". У Гродне адзначылі юбілей Мікалая Таранды"]

Многіх герояў здымкаў ужо няма ў жывых: паэты Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін і Юрка Гумянюк, палітыкі Міхась Ткачоў, Валеры Фралоў і Міхаіл Марыніч, а. Аляксандр Надсан, журналіст Вітаўт Мартыненка ды інш.

Пабачыць унікальны фотаархіў Гродна можна на старонцы Міколы Таранды ў Фэйсбуку (1980−1990-я,1997−2003-я,"Паходня", 2018).

Экалагічны летнік

Мітынг на стадыёне, апошнія гады існавання СССР
З айцом Аляксандрам Надсанам, які прывозіў у Беларусь гуманітарную дапамогу, у тым ліку лекі
Гурт «Мроя». Знайдзіце Лявона Вольскага на фота
Браты Грыцкевічы Валянцін і Анатоль у Вільні
Нацыянальная эліта Беларусі на адным фота: Яўген Кулік, Мікола Ермаловіч, Міхась Ткачоў Аляксей Марачкін ды іншыя. Вільня

Мікола Таранда з Вітаўтам Мартыненкам
Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч і Віктар Шалкевіч каля колішняй каралеўскай рэзідэнцыі ў Гродне

З былым кандыдатам у прэзідэнты Сямёнам Домашам
Міхась Скобла, нашы дні

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025