Нецвярозага кіроўцу службовага аўтамабіля, які вёз пасажыраў, затрымалі 29 студзеня ў Гродне, піша «Перспектыва».
На вуліцы Ажэшкі каля 11 гадзін дня супрацоўнікі ДАІ спынілі «Форд Транзіт», каб праверыць дакументы у кіроўцы. Інспектар западозрыў, што мужчына за рулём п’яны. На аглядзе высветлілі, што ў арганізме 48-гадовага кіроўцы 2,83 праміле алкаголю. Мужчына сцвярджае, што піў напярэдадні вечарам.
Мікрааўтобус належыць адной з устаноў сацыяльнага абслугоўвання. Перад паездкай на ім кіроўца прайшоў медагляд. Пасажыры таксама не звярнулі ўвагі на тое, што ён нецвярозы.