Кіраўнік аўтарэтраклуба «Вінтаж» Сяргей Мукасей сканструяваў мотарыкшу на базе мотаролера «Мурашка», а таксама велатаксоўку і драўляны ровар. Усе гэтыя навінкі стваральнік прэзентуе на фестывалі нацыянальных культур, а потым прапануе іх бязвізавым турыстам у цэнтры горада, піша «Гродзенская праўда».

Гісторыка-культурны аўтарэтраклуб мае больш за 30 рарытэтных аўтамабіляў і матацыклаў. Яны выстаўляліся ў значныя гарадскія святы на Аўгустоўскім канале і на базе адпачынку «Прывал».

[irp posts="20 860″ name="Аўтарэтраклуб Вінтаж" прадставіў гродзенцам уласныя рыкшы"]

— Першыя ровары з дрэва толькі аддалена нагадвалі сучасную канструкцыю — колы мацаваліся да прамога каркаса, наперадзе былі замацаваны ручкі для кіравання. Педалі і прывад адсутнічалі, ровар прыводзіўся ў рух адштурхваннем ног ад зямлі. Увогуле, канструкцыя больш нагадвае бегавел, — распавядае Сяргей Мукасей. — Менавіта над такой канструкцыяй зараз мы працуем у клубе.

Бязвізавым турыстам прапануюць пакатацца на мотарыкшы ў цэнтры горада