ДТЗ адбылося сёння ў 15.50 на праспекце Лебедзева. Кіроўца «Аўдзі» не справіўся з кіраваннем і апынуўся за межамі праезнай часткі, паведамляе ДАІ Гродзенскага аблвыканкама.

На з’ездзе на вуліцу Славінскага аўтамабіль занесла на левую абочыну. Пасля ўдару аб бардзюр «Аўдзі» адкінула ў мачту асвятляльнай апоры. Удар прыйшоўся ў левую частку аўтамабіля. Кіроўца загінуў.

Зараз на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, якая і высветліць усе абставіны гэтай аўтамабільнай аварыі.

На праспекце Лебедзева аўтамабіль урэзаўся ў слуп. Кіроўца загінуў

На праспекце Лебедзева аўтамабіль урэзаўся ў слуп. Кіроўца загінуў