Учора рэсурс marketing.by напісаў пра тое, што гандлёвая сетка “Гиппо” набывае “Белмаркет”. Такую ж інфармацыю са спасылкай на неназваных супрацоўнікаў гандлёвых сетак атрымаў Onliner.by – гэтым у тым ліку тлумачацца скідкі да 50% ў “Белмаркеце”.
CityDog.by звярнуўся па каментары да прадстаўнікоў рытэйлераў. Вольга Жагунь з аддзела маркетынга і рэкламы ІУП “БелВиллесден” (брэнд “Гиппо”) адказала, што сёння ў кампаніі няма афіцыйнага адказу на гэтае пытанне. Намеснік дырэктара па сувязях з грамадскасцю “Белмаркет” Віталь Рунцо таксама не адказаў ні “так”, ні “не”. Аднак адзначыў, што актуальны распродаж у гандлёвай сетцы не звязаны з ліквідацыяй крамаў, а з’яўляецца звычайным маркетынгавым ходам.
Гіпермаркет “Гиппо” адкрыўся ў Гродне ўвосень 2015 года ў будынку гандлёвага цэнтра Old City. У маі 2016-га гіпермаркет закрылі, а на яго месца прыйшла крама сеткі “Еўраопт”. Галоўнай прычынай спынення дзейнасці ў Гродне называлі нерэнтабельнасць.