Здароўе і спорт

Шостая запар: «Нёман» у Гродне абыграў «Гомель»

Хакеісты гродзенскага «Нёмана» працягваюць сваю бяспройгрышную серыю у 2018 годзе і ў чарговы раз радуюць заўзятараў. Так у чацвер 25 студзеня каманда Сяргея Пушкова на сваёй пляцоўцы абыграла «Гомель» з лікам 3:1.

На матч з «Гомелем» у гродзенскі Лядовы прыйшло амаль у два разы больш гледачоў, чым на папярэдні матч з «Металургам». А паглядзець было на што, бо барацьба сур’ёзных супернікаў была да апошніх хвілін.

«Нёман» — «Гомель» 3:1 (1:0, 1:0, 1:1)

галы:
06.25 1:0 — Стэфановіч (Жыдкіх)
21.06 2:0 — Стэфановіч (Жыдкіх, Багданоўскі, — бол.)
53.23 2:1 — Заламай (Сёмачкін, Хузееў)
56.30 3:1 — Кіслы (Ляўша, Рэмезаў)

Перамога над «Гомелем», а таксама паядынак прамых канкурэнтаў «Юнацтва» і «Шахцёра», дазволiлi «Нёману» замацавацца на першым радку ў турнірнай табліцы. Цяпер у чырвона-чорных 81 ачко, у «Юнацтва» — 79, а ў «Шахцёрf» — 77.

Зараз у чэмпіянаце надыходзіць міжнародная паўза. А 8 лютага, пасля перапунку «Нёман» будзе ў Гродне прымаць «Юнацтва».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025