Хакеісты гродзенскага «Нёмана» працягваюць сваю бяспройгрышную серыю у 2018 годзе і ў чарговы раз радуюць заўзятараў. Так у чацвер 25 студзеня каманда Сяргея Пушкова на сваёй пляцоўцы абыграла «Гомель» з лікам 3:1.
На матч з «Гомелем» у гродзенскі Лядовы прыйшло амаль у два разы больш гледачоў, чым на папярэдні матч з «Металургам». А паглядзець было на што, бо барацьба сур’ёзных супернікаў была да апошніх хвілін.
«Нёман» — «Гомель» 3:1 (1:0, 1:0, 1:1)
галы:
06.25 1:0 — Стэфановіч (Жыдкіх)
21.06 2:0 — Стэфановіч (Жыдкіх, Багданоўскі, — бол.)
53.23 2:1 — Заламай (Сёмачкін, Хузееў)
56.30 3:1 — Кіслы (Ляўша, Рэмезаў)
Перамога над «Гомелем», а таксама паядынак прамых канкурэнтаў «Юнацтва» і «Шахцёра», дазволiлi «Нёману» замацавацца на першым радку ў турнірнай табліцы. Цяпер у чырвона-чорных 81 ачко, у «Юнацтва» — 79, а ў «Шахцёрf» — 77.
Зараз у чэмпіянаце надыходзіць міжнародная паўза. А 8 лютага, пасля перапунку «Нёман» будзе ў Гродне прымаць «Юнацтва».