Прадстаўнікі Правацэнтрысцкай кааліцыі, у якую ўвоходзяць БХД, АГП і БНФ, 25 студзеня зладзілі перадвыбарчы пікет на Савецкай плошчы ў Гродне. Яны сабраліся, каб падтрымаць кандыдатку ў дэпутаты Бэлу Дашкіну. Адначасова яны скарысталіся пікетам, каб нагадаць гродзенцам пра надыходзячы юбілей — 100 год Беларускай Народнай Рэспубліцы.
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты завяршылася 18 студзеня. Ад таго часу кандыдаты маюць права агітаваць — выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі і пікеты, знаёміць выбаршчыкаў з праграмамі.
«Дазволу на пікет мы не прасілі, бо па закону маем права іх праводзіць перад выбарамі», — распавядае каардынатар кампаніі «Права Выбару» па Гродзеншчыне Сяргей Верамеенка.
Першы пікет Верамеенка назваў «больш інфармацыйным». Падчас яго мінакам раздавалі улёткі з кароткай гісторыяй БНР. Савецкую плошчу выбралі, бо тут удзень шмат людзей.
Пікеты будуць кожны дзень
Прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі плануюць праводзіць перадвыбарчыя пікеты кожны дзень. Іх можна будзе сустрэць не толькі на Савецкай, але і ў іншых месцах горада.
Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага 2018 года. А 100 год БНР краiна будзе адзначаць 25 сакавіка.
[irp posts="48 284″ name="Толькі лічбы: хто хоча быць дэпутатам у Гродне"]