З канца сакавіка гурт выпраўляецца ў тур па Беларусі. Канцэрт у Гродне адбудзецца 14 красавіка. Квіткі ўжо ёсць у продажы.
На канцэрце грут прэзентуе новы альбом «Рокі» і свае лепшыя кампазіцыі. Гэты альбом — трэцяя поўнафарматная студыйная праца гурта. Ягоны рэліз адбыўся 1 мая 2017 года.
У альбом увайшло 12 кампазіцый на рускай, беларускай, украінскай і англійскай мовах. Што тычыцца тэматыкі, то па словах Міхалка: «BRUTTO сыходзіць з Вялікай Палітыкі (там усё зразумела) у Вялікую Рэлігію (там усё туманна)».
Гродзенскі канцэрт адбудзецца ў клубе «Галактыка» а 18-й гадзіне. Кошт — 25 рублёў.