«Белпошта» правядзе акцыю 23 студзеня. У гэты дзень адзначаецца Міжнародны Дзень ручнога пісьма. Свята было заснавана, каб нагадаць пра ўнікальнасць лістоў, напісаных ад рукі, пра непаўторнасць почырку кожнага чалавека, падкрэсліць, што пры сучасных тэхналогіях рукапісны ліст не губляе сваёй значнасці.
Акцыю «Белпошта» правядзе ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі ўсіх абласцей.
У гэты дзень кліентам будуць уручацца маляўнічыя паштовыя карткі, якія яны змогуць падпісаць і бясплатна адправіць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
У Гродне з 11 да 17 гадзін можна будзе адправіць бясплатную картку ў паштовым аддзяленні № 25 па вул. Карла Маркса, 29.
Дадзенае мерапрыемства — выдатная магчымасць перадаць родным, блізкім і сябрам прывітанне, напісаць у іх адрас цёплыя словы. Бо такія пасланні каштоўныя менавіта тым, што ў радкі, падпісаныя рукой, адпраўнік ўкладвае часцінку сваёй душы.