Горад

Не дачакаліся маразоў: каля аўтавакзала бясплатна раздаюць чай, супы і пюрэ

Чорны і зялёны чай, кашы і пюрэ хуткага прыгатавання валанцёры «Чырвонага крыжа» пачалі раздаваць каля гродзенскага аўтавакзала зранку панядзелка, 22 студзеня. У іх чырвонай палатцы можна таксама сагрэцца.

Атрымаць кубак гарачага чаю або порцыю ежы можа кожны, хто папросіць. За паўдні ў палатку завітала болей за 50 чалавек.

Трэніроўка перад маразамі

— Гэта трэніроўка перад вялікімі маразамі. Звычайна мы выходзім, калі ўжо халадней за -20 градусаў. А цяпер бачым, што такога пакуль няма. Сёлета будзем саграваць людзей пры марозе ў 12−15 градусаў, — кажа рэгіянальны каардынатар па першай дапамозе і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа Валер Краеўскі.

Валер Краеўскі
У маразы будуць уключаць абагравальнік у палатцы, каб тыя, хто змерз на вуліцы або прыпынку, маглі зайсці і сагрэцца. Дарэчы, са свежым кіпнем дапамагаюць супрацоўнікі аўтавакзала.

Валанцёры дзяжураць з 10:00 да 16:00.

Падобныя акцыі стала ладзяцца з 2012 года.

Акрамя таго, упершыню сёлета Чырвоны крыж плануе закупіць паліва для печак для чатырох прыватных дамоў у Гродзенскім раёне, гаспадары якіх маюць невялікі дастатак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025