Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, на падставе матэрыялаў праверкі, праведзенай упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, распачата крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Гродна Віктара Глінды, 1965 году нараджэння, які абвінавачваецца ў здзяйсненні махлярства, у тым ліку здзейсненага ў буйным і асабліва буйным памерах, піша сайт Следчага камітэта.

Мужчына набываў кватэры, дамы і зямельныя ўчасткі ў грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, пераафармляў іх на падстаўных асоб, а затым прадаваў па завышаным кошце. З прадаўцамі нерухомасці не разлічваўся ці ажыццяўляў аплату часткова, перасяляючы былых уладальнікаў у аддаленыя вёскі Гродзенскага раёна, альбо пакідаў іх зусім без жылля. Следства мае дадзеныя пра некалькі такіх фактаў.

Гродзенскія следчыя шукаюць махляра, які пакідаў людзей без кватэры ці хаты
Раней падазраваны быў асуджаны за махлярства і незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаныя з аналагічнымі дзеяннямі па завалоданні чужой нерухомасцю. Мужчыну затрымалі і заключылі пад варту. Праводзіцца комплекс неабходных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па праверцы маёмаснага становішча абвінавачанага ў мэтах забеспячэння маёмасных спагнанняў і магчымай канфіскацыі маёмасці.

Для ўстанаўлення ўсіх абставінаў, а таксама выяўлення іншых магчымых асоб, якія сталі ахвярамі ашуканскіх дзеянняў, праводзіцца далейшыя расследаванне. Грамадзяне, якія пацярпелі ад дзеянняў гэтага чалавека, могуць звяртацца па тэлефонах, пададзеных на сайце Следчага камітэта.