Чорны і зялёны чай, кашы і пюрэ хуткага прыгатавання валанцёры «Чырвонага крыжа» пачалі раздаваць каля гродзенскага аўтавакзала зранку панядзелка, 22 студзеня. У іх чырвонай палатцы можна таксама сагрэцца.

Не дачакаліся маразоў: каля аўтавакзала бясплатна раздаюць чай, супы і пюрэ

Атрымаць кубак гарачага чаю або порцыю ежы можа кожны, хто папросіць. За паўдні ў палатку завітала болей за 50 чалавек.

Не дачакаліся маразоў: каля аўтавакзала бясплатна раздаюць чай, супы і пюрэ

Трэніроўка перад маразамі

— Гэта трэніроўка перад вялікімі маразамі. Звычайна мы выходзім, калі ўжо халадней за -20 градусаў. А цяпер бачым, што такога пакуль няма. Сёлета будзем саграваць людзей пры марозе ў 12−15 градусаў, — кажа рэгіянальны каардынатар па першай дапамозе і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа Валер Краеўскі.

Не дачакаліся маразоў: каля аўтавакзала бясплатна раздаюць чай, супы і пюрэ
Валер Краеўскі
У маразы будуць уключаць абагравальнік у палатцы, каб тыя, хто змерз на вуліцы або прыпынку, маглі зайсці і сагрэцца. Дарэчы, са свежым кіпнем дапамагаюць супрацоўнікі аўтавакзала. Валанцёры дзяжураць з 10:00 да 16:00.

Не дачакаліся маразоў: каля аўтавакзала бясплатна раздаюць чай, супы і пюрэ

Падобныя акцыі стала ладзяцца з 2012 года.

Акрамя таго, упершыню сёлета Чырвоны крыж плануе закупіць паліва для печак для чатырох прыватных дамоў у Гродзенскім раёне, гаспадары якіх маюць невялікі дастатак.