Паводле папярэдніх планаў падчас падрыхтоўкі да вясновых сустрэч у І Лізе клуб з Сувалак збіраўся выехаць у Гродна на трэніроўкі. У Беларусі футбалісты планавалі трэніравацца з 23 да 27 студзеня. Каманда ў выніку ў Беларусь не паедзе, піша bialystok.wyborcza.pl.
– Падчас разведкі аказалася, што мы маглі б мець лагістычныя праблемы, што мусілі б доўга чакаць на мяжы. Калі два сярод пяці дзён аддаць на дарогу, то такія трэніроўкі не маюць сэнсу, – на афіцыйнй старонцы клубу патлумачыў дырэктар “Віграў” Дарыюш Мазур.
Сувальчане будуць трэніравацца на ўласных аб’ектах. Змяніўся і план спарынгаў: замест кантрольных сустрэч у Беларусі “Вігры” разыграюць паядынкі ў Літве.