Ложкі не пустуюць: колькі каштуе заночыць у гродзенскім выцвярэзніку і ў якіх умовах

Каля двух гадоў назад горад з больш чым 350-тысячным насельніцтвам застаўся без выцвярэзніка. Працу ранейшага ізалятара на вуліцы Сыракомлі зачынілі з-за неадпаведнасці неабходным санітарным умовам. Сёння ўзорная ўстанова з еўрарамонтам нагадвае, хутчэй, невялікі ўтульны хостел. Толькі кошты за начлег кусаюцца. Навагоднюю ноч тут правялі шасцёра грамадзян. Карэспандэнт «Р» праверыла, што змянілася ў рабоце новай установы.

60 рублёў за начоўку

Сучасны выцвярэзнік размясціўся на вуліцы Чырвонаармейскай. Па суседстве — воінская частка ўнутраных войскаў і атрад міліцыі спецыяльнага прызначэння. Падчас рэканструкцыі адміністрацыйнага будынка вольныя памяшканні аддалі пад ложкі для нецвярозых гараджан. Сёння тут чысціня, утульнасць, ўстаноўлена прытокава-выцяжная сістэма вентыляцыі. Усяго абсталявана 11 ложкаў. Начальнік спецыялізаванага ізалятара маёр міліцыі Алег Радаеў праводзіць невялікую экскурсію і дае справаздачу аб выніках працы:

— Два гады таму мы былі медыцынскім выцвярэзнікам. Зараз катэгорыя грамадзян пашырылася. Акрамя ранейшага кантынгенту да нас дастаўляюць грамадзян, якія ўчынілі дробнае хуліганства, крадзеж, тых, хто ў стане алкагольнага ап’янення аказваў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Трапляюць сюды і так званыя сямейныя скандалісты. Тут яны знаходзяцца для таго, каб выключыць магчымасць здзяйснення больш цяжкіх злачынстваў. Напаўняльнасць ізалятара практычна стопрацэнтная. З пачатку працы тут пабывала амаль 496 чалавек. З іх 37 жанчын. Усе «кліенты» знаходзяцца ў ізалятары пад кругласутачным відэаназіраннем да поўнага працвярозання. Пасля чаго надыходзіць час адказваць за свае ўчынкі. У лепшым выпадку грамадзянін аплачвае на месцы 2,5 базавай велічыні (61 рубель 25 капеек) і сыходзіць дадому.

Усе ўмовы, каб камфортна праспацца

Для кожнага часовага пастаяльца вылучаныя асобная шафка для асабістых рэчаў, набор пасцельнай бялізны. Ёсць душавая, гаспадарчыя памяшканні, дзе захоўваюць не менш за 200 камплектаў чыстых пасцельных прыналежнасцяў, пакоі для медагляду.

Усю працоўную змену, якая ў выходныя і святы доўжыцца 18 гадзін, у ізалятары дзяжурыць медыцынскі работнік, пры неабходнасці ён акажа першую медыцынскую дапамогу.

— Падобныя ўстановы, безумоўна, неабходныя, — упэўнены Алег Радаеў. — Аднак яны павінны перайсці ў ведамства Міністэрства аховы здароўя. Справа ў тым, што не заўсёды мы можам ацаніць ступень атручвання або пашкоджання ўнутраных органаў чалавека без спецыяльнага абсталявання. Бывае, што чалавек стаіць на нагах, а ў яго ў крыві больш за тры праміле. У краіне за ўвесь час існавання выцвярэзнікаў мелі месца выпадкі лятальнага зыходу. Мы маглі б дзяжурыць пры медустановах і прадухіляць такія інцыдэнты.

Сапраўды, у краіне ўжо была зроблена спроба закрыць усе падобныя ўстановы. Утрыманне ізалятараў балюча б’е па дзяржаўным кашальку. У Гродзенскай вобласці апошнімі зачыніліся выцвярэзнікі ў Лідзе і Слоніме. Але, як бачым, п’яных менш не стала, і імі хтосьці павінен займацца. Капітан міліцыі, старшы інспектар-дзяжурны Аляксандр Селіла памятае кожнага, хто запісаны ў часопісе «наведванняў»:

— З апошняга: зусім нядаўна ў нас пабываў гродзенец, які прыехаў з Еўропы, дзе знаходзіўся на заробках. Пры сабе ў яго была сума, эквівалентная 10 тысячам даляраў. Нумары купюр шведскіх крон перапісвалі амаль тры гадзіны. Паведамілі пра «знаходцы» сястры гэтага грамадзяніна, якая забрала яго і грошы пад сваю адказнасць.

Дарэчы, у святочныя дні патрульныя імкнуцца суправадзіць нецвярозых дадому або перадаць у рукі родных.


Если вам нужна прописка в Московской области вы всегда можете ее получить. Существует много различных способов ее получения, об одном из которых вы можете узнать здесь delec-propiski.ru. Ваша проблема будет решена.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025