Кожную нядзелю ў клубе «Галактыка» адбываюцца танцавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для самых маленькіх — «Galaxy Baby Dance». Тут іх чакае цікавая шоў-праграма, шмат энергічнай музыкі і вясёлыя ўсмешкі, паведамілі ў Гродзенскім культурна-забаўляльным і выставачным цэнтры.
Згадваючы дзяцінства, многія гродзенцы памятаюць, як калісьці хадзілі на дзіцячыя дыскатэкі, якія ладзілі буйныя начныя клубы. Тое адчуванне «крутасці ды даросласці», калі танцуеш у такім месцы. Цяпер такая магчымасць ізноў з’явілася ў маленькіх жыхароў Гродна.
Як сцвярджаюць арганізатары, на працягу падзеі дзіця будуць забаўляць касцюміраваныя персанажы — прафесійная каманда аніматараў Марыі Серыкавай. Каб дзеці не засумавалі, у праграму ўключаны разнастайныя гульні, цікавыя конкурсы і танцавальныя эстафеты. Спецыяльную музычную праграму для дзяцей рыхтуе DJ Noize Cat.
Да пачатку «дыскатэкі» будзе арганізаваны прагляд гродзенскай дзіцячай забаўляльнай тэлеперадачы «Без канапы» (12.00 — 12.30), удзел у якой можа прыняць кожны.
Акрамя гэтага, у кожнага маленькага госця будзе магчымасць выйграць спецыяльныя падарункі ад «Галактыкі» — бясплатныя квіткі на наступны «Galaxy Baby Dance». Трэба толькі падрыхтаваць творчы нумар і ў межах «дыскатэкі» паказаць гледачам. Тры маленькія выступоўцы, якія паказалі сябе лепш за ўсіх, атрымаюць білеты.
Як свярджае дырэктар цэнтра, Алеся Палубятка, у хуткім часе такія дзіцячыя мерапрыемствы плануюцца ладзіць на дабрачыннай аснове.
Узроставае абмежаванне: 4+
Калі: кожную нядзелю з 12.30 да 14.30
Адрас: клуб «Галактыка», вул. Лідская, 1
Даведкі па тэлефонах: +37 529 589 99 30, 37 533 390 35 59
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…