Кожную нядзелю ў клубе “Галактыка” адбываюцца танцавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для самых маленькіх – «Galaxy Baby Dance». Тут іх чакае цікавая шоў-праграма, шмат энергічнай музыкі і вясёлыя ўсмешкі, паведамілі ў Гродзенскім культурна-забаўляльным і выставачным цэнтры.

Згадваючы дзяцінства, многія гродзенцы памятаюць, як калісьці хадзілі на дзіцячыя дыскатэкі, якія ладзілі буйныя начныя клубы. Тое адчуванне “крутасці ды даросласці”, калі танцуеш у такім месцы. Цяпер такая магчымасць ізноў з’явілася ў маленькіх жыхароў Гродна.

У праграме: аніматары і дзіджэй

Як сцвярджаюць арганізатары, на працягу падзеі дзіця будуць забаўляць касцюміраваныя персанажы – прафесійная каманда аніматараў Марыі Серыкавай. Каб дзеці не засумавалі, у праграму ўключаны разнастайныя гульні, цікавыя конкурсы і танцавальныя эстафеты. Спецыяльную музычную праграму для дзяцей рыхтуе DJ Noize Cat.

Да пачатку «дыскатэкі» будзе арганізаваны прагляд гродзенскай дзіцячай забаўляльнай тэлеперадачы «Без канапы» (12.00 – 12.30), удзел у якой можа прыняць кожны.

«Дыскатэкі» для дзяцей зноў з'явіліся ў Гродне

Акрамя гэтага, у кожнага маленькага госця будзе магчымасць выйграць спецыяльныя падарункі ад “Галактыкі” – бясплатныя квіткі на наступны “Galaxy Baby Dance». Трэба толькі падрыхтаваць творчы нумар і ў межах «дыскатэкі» паказаць гледачам. Тры маленькія выступоўцы, якія паказалі сябе лепш за ўсіх, атрымаюць білеты.

Як свярджае дырэктар цэнтра, Алеся Палубятка, у хуткім часе такія дзіцячыя мерапрыемствы плануюцца ладзіць на дабрачыннай аснове.

«Дыскатэкі» для дзяцей зноў з'явіліся ў Гродне

Даведка

Узроставае абмежаванне: 4+

Калі: кожную нядзелю з 12.30 да 14.30

Адрас: клуб “Галактыка”, вул. Лідская, 1

Даведкі па тэлефонах: +37529 589 99 30, 37533 390 35 59