Як абараніць свае дадзеныя ў лічбавай прасторы: круглы стол у Гродне

Што пра нас ведае «сістэма»? Як абараніць свае кампутар і тэлефон, персанальныя і карпаратыўныя дадзеныя ад несанкцыянаванага доступу і кіберзлачынцаў? Як абараніць сябе і свае дадзеныя у Інтэрнэце і сацыяльных сетках? Гэтым пытанням будзе прысвечаны круглы стол «Інфармацыйная бяспека: як абараніць сябе і свае дадзеныя ў лічбавай прасторы», які пройдзе ў Гродне 27 студзеня.

Арганізатары: Беларуская асацыяцыя журналістаў і пляцоўка HrodnaMediaRoom.

Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца журналісты, грамадскія актывісты, праграмісты, людзі, якія працуюць з інфармацыяй і цікавяцца сваёй бяспекай ў лічбавай прасторы.
Удзел у круглым стале прымуць лепшыя беларускія эксперты ў сферы кампутарнай і лічбавай бяспекі.

Удзельнікі атрымаюць:
— Інструменты — інструменты і пакрокавы алгарытм, якія дапамогуць забяспечыць вашу бяспеку ў лічбавай прасторы
— Практыка — вы пазнаёміцеся з практычнымі кейсамі ад прафесіяналаў, будзеце мець магчымасць расказаць пра свой досвед і атрымаць адказы на свае пытанні.
— Прастата і нагляднасць — мы паразмаўляем пра скаладаныя рэчы простай мовай. Вы ўбачыце лічбавыя тэхналогіі ў працы і на рэальных прыкладах.

Распаўсюд інфармацыйных тэхналогій і паўсюднае ўкараненне электронных спосабаў захоўвання і апрацоўкі дадзеных дазволіла падняць эфектыўнасць працы з інфармацыяй на вельмі высокі ўзровень. Гэта пацягнула за сабой новыя праблемы, звязаныя з забеспячэннем бяспекі дадзеных. На жаль, большасць карыстальнікаў, якія працуюць з тымі ці іншымі электроннымі прыладамі, маюць вельмі павярхоўнае ўяўленне аб магчымых небяспеках і тых сітуацыях, з якімі яны могуць сутыкнуцца.

«Лічбавая бяспека» уяўляе сабой спалучэнне інструментаў і звычак, якія карыстальнікі могуць выкарыстоўваць, каб пазбегнуць кантролю над іх дзеяннямі ў Інтэрнэце, доступу ў іх электронную інфармацыю і ўмяшання ў іх электронныя прылады і праграмы.

Новыя тэхналогіі могуць прадстаўляць небяспеку для людзей, калі яны не будуць выкарыстоўвацца з асцярожнасцю. Міжнародны вопыт сведчыць: узлом электроннай пошты і акаўнтаў журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці ў сацыяльных сетках, праслухоўванне тэлефонных размоваў і іншыя віды кіберзлачынстваў становяцца ўсё больш распаўсюджанымі і ўжо традыцыйнымі ў барацьбе са свабодай слова і інфармацыі. Небяспека, таксама выяўляецца ў выглядзе крадзяжоў асабістых дадзеных карыстальнікаў лічбавых тэхналогій (асабістыя дадзеныя, дакументы) і фізічнае выяўленне чалавека (геалакацыя, IP адрасы і г. д.).

Падчас круглага стала мы абмяркуем новыя выклікі і пагрозы ў сферы інфармацыйнай і лічбавай бяспекі, тэндэнцыі развіцця сферы ў свеце і Беларусі, паспрабуем асвятліць некаторыя пытанні, звязаныя з забеспячэннем персанальнай бяспекі, і перасцерагчы ад самых распаўсюджаных памылак.

Зарэгістравацца на круглы стол можна па спасылцы да 24 студзеня ўключна.

Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная. Больш падрабязная праграма круглага стала будзе даслана ўсім зарэгістраваным удзельнікам.


Реклама

С появлением малыша прибавляются хлопоты. Но все эти хлопоты приятные и приносят нам радость. А для того, чтобы облегчить и упростить заботу о малыше, маме в помощь детские товары на сайте mamaimalysh.com.ua. Большой выбор, отличное качество, приемлемые цены.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025