Атамная станцыя ў Астраўцы, якая будуецца непадалёк ад мяжы з Літвой, не адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі, сцвярджаюць літоўскія спецыялісты. Яны пазнаёміліся са справаздачай стрэсавых тэстаў АЭС і прадставілі міжнароднай групе свае заўвагі, піша ru.delfi.

Літоўская Дзяржінспекцыя па атамнай энергетыцы (VATESI) паведаміла, што Літва сфармулявала больш за 100 заўваг і пытанняў па ўстойлівасці АЭС да ўздзеяння экстрэмальных сітуацый. Самае важнае пытанне Літвы аб выбары пляцоўкі для будаўніцтва станцыі ў справаздачы не разглядалася, а таму гэта і шэраг іншых пытанняў застаюцца без адказу, адзначаецца ў паведамленні.

«У дадатак да раней вылучаных Літвой пытанняў, на якія Беларусь да гэтага часу не дала адказаў, азнаямленне са справаздачай стрэсавых тэстаў паказала, што і ў гэтай галіне праект Беларускай атамнай электрастанцыі мае недахопы, якія неабходна ліквідаваць да пачатку пуску першага рэактара», — адзначае ў паведамленні кіраўнік рабочай групы і намеснік начальніка VATESI па ядзернай бяспецы Сігітас Шляпавічус.

Што выклікае сумневы спецыялістаў?

Рабочая група сцвярджае, што ёй не хапае абгрунтавання ўстойлівасці АЭС у выпадку падзення цяжкага камерцыйнага самалёта, а таксама забеспячэння незалежнасці сістэмы кіравання ў выпадку цяжкіх аварый.

Акрамя таго, у Літвы выклікае сумневы аналіз ўстойлівасці праекта ў выпадку экстрэмальнага землятрусу, бо ён грунтуецца на даследаваннях 1997 г. Сцвярджаецца, што ў трэсавых тэстах Астравецкай АЭС не ўлічаны магчымыя наступствы ад лясных пажараў у размешчаных паблізу лясах і іншыя небяспекі, у іх ліку магчымая паводка пасля землятрусу, якая можа адбыцца, калі прарвецца тры штучныя вадаёмы на рацэ Нярыс.

Сфармуляваныя літоўскімі інстытутамі заўвагі і пытанні да 25 студзеня будуць перададзены Еўрапейскай камісіі і створанай Еўрапейскай групай арганізацый па рэгуляцыі ядзернай бяспекі (ENSREG) міжнароднай рабочай экспертнай групе.

У Літве ў разглядзе справаздачы стрэсавых тэстаў БелАЭС удзельнічаюць VATESI, Інстытут энергетыкі, кампанія VAE SPB, Ігналінская атамная электрастанцыя (ІАЭС), Літоўская геалагічная служба, гідраметэаслужбы краіны, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства энергетыкі, а таксама Агенцтва ўтылізацыі ядзерных адыходаў. Стрэсавыя тэсты АЭС ў 2016 г. праводзіць даччынае прадпрыемства генпадрадчыка Расатаму — Atomprojekt.

Прадстаўнікі літоўскага ўрада ўжо заявілі, што тэсты не даюць адказу на ўсе пытанні, і патрабуюць правядзення тэстаў у адпаведнасці з метадалогіяй АЭС. Атамная электрастанцыя будуецца непадалёк ад мяжы з Літвой, усяго за 50 км ад Вільні. Літва блакуе імпарт выпрацаванай на БелАЭС электраэнергіі і так імкнецца ўскладніць рэалізацыю праекта.


На промышленных и производственных объектах, в помещениях с большими проемами используются промышленные ворота. Промышленные ворота устанавливаются там, где обычные не выдерживают высокой цикличности. Существует огромное множество типов промышленных ворот, заказать которые вы можете на сайте www.otkroy-vorota.ru. Огромный выбор, приемлемые цены.