Дзве гандлёвыя мінігалерэі павінны паўстаць у Сакулцы да канца 2018 года. Адна з іх запрацуе на скрыжаванні вуліц Лаковай і Норвід, піша isokolka.eu.
Калі будаўніцтва пойдзе па плане, галерэя запрацуе ўвосень 2018 г. Агулам аб’ект будзе складацца з 5900 квадратных метраў плошчы.
З супермаркетаў ў галерэі магчыма будзе Lidl, над прапановай трапіць у галерэю разважае Biedronka.
У Сакулцы амаль няма месцаў, дзе можна пад’ехаць на аўто і зрабіць усе пакупкі. Таму івестары разлічваюць, што такі гандлёвы цэнтр быў бы папулярны сярод мясцовых жыхароў. Гарадзенцы часам таксама не даязджаюць да Беластока, набываючы неабходнае ў Сакулцы. Таму гандлёвы цэнтр быў бы цікавы і суседзям.
Другая гандлёвая міні-галерэя паўстане ў Сакулцы пры скрыжаванні вуліц Яна Паўла ІІ і Крыньскай. Таму будзе размяшчацца чарговая Biedronka. Галерэя будзе называцца «Сокал» і будзе мець 3000 метраў квадратных плошчы.
Інвестары плануюць здаць аб’ект пад канец 2018 года.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…