З 2016 года, калі пачалася рэканструкцыя магістралі, якая злучае Мінск з Гродна, на ёй адбыліся 11 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пяць чалавек загінулі і восем былі параненыя. ПрычынаміДТЗ часцей за ўсё станавіліся лабавыя сутыкненні. Як знізіць аварыйнасць?
На паседжанні абласной камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху адзначылі, што падчас рэканструкцыі М6 рэалізуецца нямала тэхнічных новаўвядзенняў, якія знізяць аварыйнасць, піша «Гродзенская праўда». Гэта ў першую чаргу ўстаноўка суцэльнага высокага борта з бетону на раздзяляльнай паласе — так званых дэльтаблокаў.
Сёння такую агароджу ўстанавілі на ўчастку 197−211-ы кіламетры ў Шчучынскім раёне, і там рух транспарту пушчаны па чатырох палосах. Тут будзе працаваць новая дарожная тэхніка, асабліва ў час моцных снегападаў. Такі ж участак з суцэльным раздзяляльным бар’ерам і рухам па чатырох палосах будзе адкрыты ў зоне з 91-га па 130-ы кіламетры. Але там дэльтаблокі стаяць на адкрытых участках. На іх дадаткова ўсталююць уздоўж дарогі снегастрымлівальныя шчыты.
[irp posts="46 797″ name="На М6 сутыкнуліся грузавікі з пяском, якія цалкам перакрылі праезд"]
Таксама, на участках дарогі, якія рэканструююць, выставяць мабільныя датчыкі кантролю хуткасці, асабліва ў аварыйна небяспечных месцах на тэрыторыі Іўеўскага і Лідскага раёнаў. На скрыжаванні дарог Р51 Астрыно-Ваўкавыск і Н6002 Шчучын-Каменка-Скідзель пабудуюць малую кальцавую развязку.
У гэтым годзе яшчэ адзін светлафор з’явіцца на вуліцы Паповіча. Таксама пачынаецца добраўпарадкаванне тратуара на вуліцы Ткацкай у мікрараёне Ласосна. Вонкавыя сістэмы відэаназірання ўсталююць на ўездах у Гродна з боку межаў з Польшчай і Літвой, а таксама з мінскага напрамку.
[irp posts="42 039″ name="Ратуючы палі, на трасе М6 створаць сістэму адводу вады"]
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…