У Гродне асудзілі жанчыну, якая размясціла на сваёй старонцы ў сацсетцы відэаролікі са сцэнамі гвалту і здзекаў у дачыненні да асоб каўказскай нацыянальнасці, а таксама прапагандай ідэй фашызму, піша «Перспектива».

Як распавёў намеснік пракурора Гродна Дзмітрый Антонавіч, па відэароліках была праведзена псіхолага-лінгвістычная экспертыза. Паводле вынікаў якой устаноўлена, што яны ўтрымліваюць прыкметы ўзбуджэння расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, прапаганды гвалтоўных дзеянняў у адносiнах да асоб неславянскіх нацыянальнасці.

Гэта паслужыла падставай для правядзення праверкі, а ў далейшым і ўзбуджэння крымінальнай справы. Справа была ўзбуджаная па ч.1 арт. 130 КК (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці).

Перагледзела жыццёвыя погляды

Устаноўлена, што грамадзянка доўгі час захаплялася ідэямі нэафашызму, пра што, не хаваючы, паведамляла ў сацыяльнай сетцы. Падчас папярэдняга расследавання і судовага следства яна сваю віну прызнала ў поўным аб’ёме і чыстасардэчна раскаялася. Яна патлумачыла, што перагледзела свае жыццёвыя погляды, у дадзены момант займаецца выхаваннем малалетняга дзіцяці і асуджае ідэі фашызму.

Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў жанчыну вінаватай. Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады 6 месяцаў. Прысуд уступіў у законную сілу.