Анлайн-праслухоўванне магчымых удзельнікаў Нацыянальнага адбору Беларусі на конкурс «Еўрабачанне 2018» адбылося ў студыі Белтэлерадыёкампаніі 11 студзеня. Сярод удзельнікаў праслухоўвання была гродзенская група «Brooklyn», якая не прайшла ў фінал, але атрымала нядрэнны вопыт.
У Мінску перад членамі журы выступілі 93 удзельнікі, якія на працягу пяці гадзін дэманстравалі свае вакальныя здольнасці. У фінал прайшло толькі 11 канкурсантаў.
«Мы не шкадуем, што паехалі. Паглядзелі, паспрабавалі, атрымалі нядрэнны вопыт. Зразумелі, што і як рабіць у будучыні, калі ехаць на адбор, — распавядае прадстаўнік гурта „Brooklyn“ Юрый Сяўко. — Вырашылі адправіць заяўку на праслухоўванне спантанна. За 10 дзён да канца падачы зрабілі дэмаверсію новай песні, якая была ў чарнавіках, і паслалі яе арганізатарам».
Са слоў Юрыя, канкурэнцыя на адборы была вельмі моцная, было шмат вядомых артыстаў. Адзін з іх — украінскі спявак Alekseev, які ўласна і прайшоў у фінал.
Гродзенцы выступілі на адборы з песняй «Что-то новое». Магчыма, гэтую песню яны неўзабаве прадставяць на мясцовым тэлебачанні. А пакуль можна паглядзець, як група выконвала яе ў Мінску.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…