Свой першы матч у 2018 годзе каманда Сяргея Пушкова праводзіла ў Маладзечне 11 студзеня і здолела там мінімальна абыграць мясцовае «Дынама» з лікам 2:1.
У складзе гродзенцаў шайбы закінулі Аляксей Бадун і Арцём Кіслы. У «Дынама» вызначыўся Ягор Воранаў.
«Дынама-Маладзечна» — «Нёман» 1:2 (0:2, 0:0, 1:0)
галы:
08.15 0:1 — Кіслы (Пасют, Рэмезаў, — бол.)
13.31 0:2 — Бадун (Сцяпанаў, С. Маляўка)
43.54 1:2 — Воранаў (Землянкiн)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
«Разумелі, што сённяшняя гульня будзе складанай, таму што перад ёй у нас была паўза. Таму дзе-небудзь нешта не атрымлівалася з запланаванага. Шмат чаго хацелася б бачыць ад нашых гульцоў. Парадавала, калі гаспадары пачалі атакаваць, мы перацярпелі, згуляўшы надзейна ў абароне. І трэці перыяд, які нам апошнія некалькі гульняў не ўдавалася захаваць, датрывалі, давёўшы матч да перамогі. Напэўна, адно з самых галоўных, што хлопцы праявілі характар і вытрымку ў патрэбны момант».
У турнірнай табліцы «Нёман» працягвае трымаць трэці радок і мае ў актыве 66 ачкоў. Свой наступны матч гродзенцы правядуць 15 студзеня ў Жлобіне, дзе сустрэнуцца з «Металургам».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…