Пашкоджаны пажарам дах на былым піўзаводзе аднавілі за два месяцы. Замест шыферу, які згарэў, там з’явілася новае перакрыццё — металічнае.
Рабочыя УЖРЭП Ленінскага раёна пачалі расчышчаць дах піўзавода ў канцы кастрычніка і да канца 2017 году аднавілі яго. Цяпер перад горадам стаіць задача знайсці пакупніка на аб’ект. Былы піўзавод выстаўляўся на аўкцыён пасля пажару толькі раз — у канцы мая 2017 г., але тады будынкі, дзе ўсяго тыдзень раней адбыўся пажар, нікога не зацікавілі.
Дах галоўнага будынка былога піўзавода цалкам згарэў у час буйнага пажару 21 мая 2017 года. Верагодна, будынак падпалілі. На тэрыторыю вельмі лёгка мог патрапіць кожны, там часта бадзяліся падлеткі.
Гродзенскі піўзавод закрыўся ў 2007 годзе. У 2010 годзе яго набыла фірма СТАА «Экапрамэнерга». Пазней комплекс быў перададзены іншым фірмам, створаным тымі ж уласнікамі. Інвестары абяцалі стварыць у былым піўзаводзе бізнесовы і адпачынкавы цэнтр, але адзінае што зрабілі - вывезлі большасць металу з тэрыторыі.
У лютым 2017 года піўзавод праз суд быў перададзены ў камунальную ўласнасць гарвыканкама. Зараз будынак на балансе УЖРЭП Ленінскага раёна Гродна. Ён мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Раней піўзавод быў палацам Агінскіх і Сапегаў. Гэта не толькі выдатны помнік прамысловай архітэктуры, але і адзін з настарэйшых захаваных будынкаў у горадзе — узведзены ў 17 ст.
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…