Цыгарэты, схаваныя ў шынах, паліўных баках і іншых частках машыны ўжо не здзіўляюць. Такія ўпадабаныя месцы, куды хаваюць кантрабанду, ужо даўно вядомыя мытні. Літоўскія мытнікі склалі топ-5 самых незвычайных спосабаў кантрабанды, якую яны выявілі за год, піша euroby.info.
5 месца літоўцы прысудзілі адразу некалькім чалавекам, якія пераносілі ежу праз мяжу. Беларускія цыгарэты закатвалі ў кансервы, пакавалі ў пачкі з сокам і маскіравалі пад сухое дзіцячае харчаванне.
4 месца атрымаў прадавец кніг з Амерыкі, які абыходзячы мытныя плацяжы, пасылаў сваім падпісчыкам дарагія тэлефоны і нават ноўтбук унутры кніжак.
3 месца дасталася цеплалюбіваму беларусу, які апрануў на сябе незвычайную камізэльку, якая «грэе» свайго гаспадара 60-ю пачкамі цыгарэт. Яны знаходзіліся ўнутры камізэлькі.
2 месца ў беларускага калегі літоўскіх мытнікаў (сёння верагодна ужо былога), які па легендзе ехаў у Літву ў госці і перавозіў у скрынках з цукеркамі прысмакі дзецям, а на самай справе вёз цыгарэты.
1 месца дасталася фабрыцы вокнаў. Модныя люстраныя вокны, якія накіроўваліся з Літвы ў Швецыю, не выклiкалi б цікавасці ў мытнікаў, калі б не высветлілася, што абодва бакі вакна адлюстроўваюць. Як праз іх глядзець? Не трэба праз іх глядзець, бо ўнутры схаваныя 6,5 тысяч пачкаў цыгарэт «Фэст» з Гродна.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…