У парку Жылібера ідзе падрыхтоўка лядовай пляцоўкі для катання на каньках. Традыцыйна яна размесціцца на тэрыторыі летняй танцпляцоўкі. Побач будзе працаваць пракат канькоў.
Пры найлепшым раскладзе гараджане змогуць нармальна катацца ўжо на бліжэйшых выходных. Катком як і раней займаецца прыватны прадпрымальнік Сяргей Бяспалаў.
У хакей на лядовай пляцоўцы гуляць будзе забаронена, бо традыцыйна туды прыходзіць шмат маленькіх дзяцей. На катку будзе асвятленне і музычнае суправаджэнне.
Цэны і час працы
У пункце пракату ёсць канькі памерам ад 30 да 46, усяго каля 100 пар. Цана ў буднія дні - 3 рублі, у выхадныя — 4. Час працы пракату ў буднія дні: 15.00−22.00. У выхадныя: 11.00−23.00.
У вобласці плануюць 100 каткоў і 50 хакейных каробак
У Гродне пакуль больш нідзе не пачалі заліваць каткі і хакейныя каробкі, бо надвор’е яшчэ не дазваляе гэтага рабіць. Трэба каб устойліва было ніжэй -5. Пажадана, каб са снегу была «падушка», асабліва там, дзе няма асфальту або спецыяльнага пакрыцця. Усяго ў Гродзенскай вобласці ў зімовы перыяд плануецца заліць каля 100 каткоў і 50 хакейных каробак.