У канцы студзеня ў сакрэтным падземным бункеры каля вёскі Руткевічы ў Шчучынскім раёне пройдзе ўнікальная квэст-гульня, якую арганізуе турыстычная кампанія «ЛорыСтур». Яна ўзяла шэфства над гэтым гістарычным аб’ектам, піша “Дзянніца“.
– “Зараз нашы аніматары працуюць над стварэннем захапляльных квэстаў, прайсці якія змогуць паспрабаваць усе ахвотныя, – кажа дырэктар турыстычнай кампаніі “ЛорыСтур” Ларыса Ваўчок. – І калі дзіцячы варыянт гульні будуецца па прынцыпе “пытанне-адказ”, то дарослым у пошуках выхаду з бункера давядзецца паднапружыцца і разгадаць мноства галаваломак на працягу гадзіны. Толькі так можна будзе знайсці карту падземнага маршруту, адкрыць дзверы ва ўсе лакацыі, патрапіць у самае сэрца каманднага пункта і падняцца наверх. А мы ўжо пастараемся стварыць для ўдзельнікаў квэста адпаведную атмасферу ядзернага ўдару, які набліжаецца”.

У сакрэтны падземны бункер ужо завозяць розныя экспанаты часоў «халоднай вайны»: вінтажны мэбля, супрацьгазы, рассакрэчаныя ваенныя карты, старыя тэлефоны. Плануецца нават усталяваць тут тэлетайп – спецыяльны тэлеграфны апарат з клавіятурай, каб запісваць літарамі паведамленні, якія прымаюцца.
– “Хутка мы правядзем ва ўсіх памяшканнях асвятленне, з якім могуць узнікаць часовыя «непаладкі» падчас праходжання квэста, – расказвае пра некаторыя нюансы гульні Ларыса Ваўчок. – Таму, спускаючыся ў бункер, удзельнікі павінны быць гатовыя да нечаканасці. Ці варта казаць, што прыток адрэналіну ім забяспечаны”?!
