Пра гэта паведамілі ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ), піша Белта.
Сляды на свежым снезе былі выяўленыя на самай поўначы ляснога масіву ў Навасёлкаўскім лясніцтве ў Свіслацкім раёне ў канцы снежня.
«Убачыць сляды чатырох рысяў - вялікая рэдкасць на тэрыторыі нацыянальнага парку, тым больш што шматгадовы маніторынг паказвае спад актыўнасці жывёл. Будзем спадзявацца, што ў гэтым годзе будзе рост папуляцыі рысі ў рэгіёне», — паведамілі ў арганізацыі.
Спецыялісты адзначылі, што з 2013 года рэалізуецца прыродаахоўны праект у падтрымку запаведнасці Белавежскай пушчы. Навукоўцы і эколагі з дапамогай фотапастак і зімовых сцяжынак вывучаюць папуляцыі буйных драпежнікаў, у тым ліку еўрапейскай рысі. Гэта вельмі скрытная жывёла, якая пазбягае сустрэчы з чалавекам, асноўным месцам пражывання якога з’яўляюцца лясныя масівы з густым ламаччам.
За ўвесь час назірання фотапасткамі рысь з адным кацянём фіксавалася толькі двойчы — у пачатку зімы 2015 і 2016 гадоў. Акрамя таго, сляды былі выяўленыя супрацоўнікам праекта ў снежні 2017-га. Пік актыўнасці жывёл прыходзіўся на люты 2015 і сакавік 2016 гадоў.
[irp posts="41 560″ name="Рысь замест аленя: герб Гомеля выдалі за гродзенскі з-за тэхналагічнай памылкі"]
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…