Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла гібель беларускага дальнабойшчыка ў выніку ДТЗ у Германіі, паведамляе БЕЛТА. Аварыя здарылася 8 студзеня паблізу нямецкага горада Гановер. Фура Scania ўрэзалася ў спадарожны грузавік DAF.
«Загінулы сапраўды з’яўляецца грамадзянінам Беларусі, — сказаў Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства, — амбасада знаходзіцца ў пастаянным кантакце з праваахоўнымі органамі Германіі і працадаўцамі загінулага».
У 44-гадовага мужчыны былі аформлены ўсе неабходныя дакументы і страхоўка на сваё жыццё. Па словах афіцыйнага прадстаўніка МЗС, сваякі загінулага ведаюць пра тое, што здарылася. Ім дапамогуць даставіць цела на радзіму.
Пасля аварыі рух па трасе ў бок Гановера закрылі на 4 гадзіны, з-за чаго сабраўся шматкіламетровы затор. Паводле ацэнак нямецкай паліцыі шкода ад ДТЗ складае каля 300 тысяч еўра.
[irp posts="46 358″ name="У Скідзелі смеццявоз насмерць збіў жанчыну на ровары, якая ехала па пераходзе"]
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…