Крымінальную справу па факце хуліганства ўзбудзілі ў Ашмянах у адносінах да невядомага мужчыны, якога шукае міліцыя, піша uvd.grodno.by.
Напярэдадні Новага года жыхарка Ашмян ішла па адной з вуліц райцэнтра, раптам да яе падбег незнаёмы мужчына і з невялікай ёмістасці абліў жанчыну дызельным палівам. Мужчына збег, больш нічога не ўчыніўшы.
Жанчына адразу звярнулася ў міліцыю з заявай. Сама яна падчас інцыдэнта не пацярпела, сапсаванай аказалася толькі куртка.
Пацярпелая працуе аператарам на мясцовай АЗС.